Мы вернемся: як вымушаныя эмігранты рыхтуюць дзяцей да школы
На працягу года ў выніку рэпрэсій з Беларусі з’ехалі тысячы людзей. Беларусы вымушаныя былі ехаць на чужыну сем’ямі, пакінуўшы не толькі ўласныя дамы, але і школы, дзе вучыліся іх дзеці.
Як вымушаныя эмігранты знаходзяць сваё месца ў іншай краіне і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца? Як вырашаецца пытанне з навучаннем дзяцей? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з акторкай, заснавальніцай гурта NAKA Анастасіяй Шпакоўскай.