Мужчыну затрымалі за каментар пра памерлага начальніка калоніі
У сацсетках мужчына падпісаны як Генадзь Палонскі / Кадр з відэа
Жыхара Віцебска затрымалі за каментар пра памерлага начальніка папраўчай калоніі № 3 Аляксея Старавойтава. Відэа затрымання мужчыны апублікавалі прапагандысты. У сацсетках ён падпісаны як Генадзь Палонскі, адзначаюць праваабаронцы.
Пра смерць Старавойтава стала вядома ў лютым 2024-га. Ён быў датычны да ціску на палітвязняў.