Мінскія пракурорскія работнікі паабяцалі, што збяруць гуманітарны груз для "ДНР"
Аляксей Талай працягвае збіраць гуманітарку для Данбаса / vk.com
Мінскія пракурорскія работнікі паабяцалі, што збяруць і адправяць гуманітарны груз для дзяцей "ДНР". Адбылося гэта падчас "Урока мужнасці", які для дзейных і будучых пракурораў у пракуратуры Фрунзенскага раёна сталіцы праводзіў прапагандыст і паралімпіец Аляксей Талай. Ён расказваў "аб гуманітарнай місіі беларускага народа ў Данбасе".
Талай — фігурант "чорных спісаў". Ён абвінавачваецца ў незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных расіянамі тэрыторый Украіны. Ва Украіне на яго распачалі крымінальную справу.