Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне "Радыё Бі-Эй"
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне "Радыё Бі-Эй" (ТДА "АНВІК", якое "з'яўляецца рэдакцыяй радыёпраграмы"). Чыноўнікі выявілі падчас "маніторынгу зместу радыёпраграмаў" "парушэнні заканадаўства аб СМІ". Што менавіта не спадабалася, не ўдакладняецца (ці не згадка пра вайну ва Украіне?).
У пачатку сакавіка Мінінфармам вынес папярэджанне "Радыё Рокс-М".