Мінабароны паказала, як "партызаны" ўдзельнічалі ў абароне аб'екта ў Мінску

Прэс-служба Мінабароны Беларусі апублікавала фотарэпартаж з камандна-штабных вучэнняў тэрытарыяльных войскаў у Мінску. Сіламі тэрабароны Савецкага раёна адпрацоўвалася ахова "важнага аб'екта" (верагодна, гэта быў пункт кіравання тэрытарыяльных войскаў двух раёнаў). Напрыклад, абарона блокпаста разам з прадстаўнікамі іншых сілавых структур.
За вучэннямі сачылі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і кіраўнікі раённых адміністрацый.
"Практычныя дзеянні" адбываліся ў панядзелак, калі некаторыя мінчукі чулі выбухі і аўтаматныя чэргі.






Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.