Месцазнаходжанне Дашкевіча дагэтуль не вядомае

Мабільны тэлефон затрыманага напярэдадні лідара моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Змітра Дашкевіча і тэлефоны іншых кіраўнікоў арганізацыі адключаныя.

Як паведамляе БелаПАН, удакладніць месцазнаходжанне Дашкевіча пакуль не атрымліваецца. Па дадзеных агенцтва, учора ён быў дастаўлены ва УУС Фрунзенскага раёна сталіцы.