Мастацтва перамоваў: што пайшло не так у Белым доме і па чыёй віне — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Сварку паміж кіраўнікамі Украіны і ЗША Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам ужо прааналізавалі з розных бакоў і аспектаў. Разварочваўся канфлікт у жывым эфіры, і гэта давала магчымасць аналізаваць не толькі па гарачых слядах, але і маючы перад сабой першакрыніцу, а не сведчанні з “трэціх рук”. Тым не менш пытанняў па-ранейшаму шмат, а наяўнасць запісу сустрэчы ў Авальнай зале пакідае аналітыкам прастору для інтэрпрэтацыі прычын і матываў удзельнікаў канфлікту.
Ці сапраўды менавіта амерыканскі бок мэтанакіравана правакаваў Зяленскага і з якога моманту ўсё пайшло не па плане ў той сустрэчы лідараў Украіны і ЗША? Якія перспектывы адкрывала падпісанне пагаднення па рэдказямельных металах і пры чым тут гарантыі бяспекі? Якія наступствы не толькі для Украіны, але і для Беларусі можа мець зрыў супрацы Украіны і ЗША? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.