Мары і рэальнасць: чаму абураюць “палітычныя фантазіі” Ціханоўскага — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў / Еўрарадыё

Словы, заявы і дзеянні нядаўняга вязня лукашэнкаўскай турмы Сяргея Ціханоўскага выклікаюць неадназначную рэакцыю у беларусаў. Адныя цалкам падтрымліваюць яго заклікі да ўзмацнення ціску на рэжым, іншыя перакананыя, што ён сваімі “палітычнымі фантазіямі” наносіць шкоду не толькі сабе, Святлане Ціханоўскай і яе Офісу, усім дэмакратычным сілам, але і тым палітвязням, якія дагэтуль знаходзяцца ў вязніцах. І вызваленне якіх з-зя заяў Ціханоўскага можа быць пастаўленае пад пагрозу.

У чым небяспека выказванняў Сяргея Ціханоўскага і ці могуць словы хоць некага з палітыкаў дэмсіл уплываць на перамовы Вашынгтона з Мінскам? Чаму будаваць стратэгію шкодна на “палітычных фантазіях” і што дрэннага ў марах пра перамогу? Што адбываецца ў асяродку дэмсіл і чым лепшыя тыя, хто крытыкуе ўсё і ўсіх? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.