Мацкевіч: "Апазіцыя шмат чаго зрабіла, каб з ёй перасталі лічыцца ў Еўропе"
Апазіцыя абураецца, што Еўропа вядзе перамовы з Мінскам без яе. Пра тое, што стаіць за гэтым, Еўрарадыё пагаварыла з палітолагам Уладзімірам Мацкевічам. Палітычны аналітык упэўнены, што Еўропа “збліжаецца” з афіцыйным Мінскам, каб адвесці далей Беларусь ад Крамля. З апазіцыяй ёй размаўляць ужо няма пра што. А дэмакратычным сілам трэба перастаць разглядаць Еўропу, як сілу, што нешта вырашае замест саміх беларусаў. - Ці не сведчыць такая сітуацыя, што апазіцыя і ўлады памяняліся месцамі. Цяпер Еўропа прызнае ўлады, кантактуе з імі, а апазіцыю можа нават ігнаруе?
- Беларуская апазіцыя сама шмат чаго зрабіла, каб з ёй перасталі лічыцца. Немагчыма бібікі біць больш за 10 год. Вось у дадзены момант апазіцыя сыходзіць са сваіх вузкапалітычных інтарэсаў, не звяртае ўвагу на існую міжнародную палітычную сітуацыю. Я маю на ўвазе тыя крокі, што Еўропа робіць дзеля Беларусі: не даць нашай краіне цалкам патрапіць пад уплыў Крамля і не стаць прыдаткам Расійскай Федэрацыі.
На сённяшні момант беларуская апазіцыя не мае інтэлектуальнага забеспячэння, каб паразумецца з Еўропай. А таму навошта Еўропе размаўляць з такой апазіцыяй? Айчынныя дэмакраты самі сябе загналі ў такое маргінальнае становішча, пры якім інтарэсы апазіцыі не маюць нічога агульнага з інтарэсамі краіны.
- І пасля выбараў можа здарыцца, што Еўропа прызнае іх вынікі, а апазіцыя – не? Што будзе тады? Апгрэйд апазіцыі?
- Для пачатку трэба самім дэмакратычным сілам перастаць разглядаць Еўропу, як нейкага суб’екта нашага грамадства, які вырашае нешта замест саміх беларусаў. Еўропа вельмі моцна ўплывае на Беларусь, аднак яна не можа праводзіць апгрэйд беларускай апазіцыі. Гэта нашая ўнутраная справа.
Яны заўсёды маюць справу з тымі, хто на паверхні. На гэты момант такім чалавекам з’яўляецца Казулін, які быў палітвязнем, які найбольш пакутваў ад рэжыму за апошнія два гады і мае пэўны сацыяльны статус. Тое, што Казулін не прадстаўляе інтарэсаў усёй беларускай апазіцыі – так яно і ёсць. Ды папросту стаміліся на Захадзе размаўляць з аднымі і тымі ж асобамі – ды ні пра што.
Але ў Еўропе ніхто не будзе прадпрымаць нейкіх захадаў дзеля таго, каб памяняць Мілінкевіча на Казуліна, ці то Казуліна на Лябедзьку і гэтак далей. Еўропа будзе працаваць з тымі, хто мае розум і сацыяльную падтрымку.
- Улада зараз таксама гаворыць, што ўзялася за розум і мае сацыяльную падтрымку...
- Ніхто з еўрапейскіх палітыкаў і экспертаў не сумняецца ў тым, што ў Беларусі ўсталявалася аўтарытарная дыктатура. А пры такіх умовах у краіне не можа быць нармальнага палітычнага працэсу. Таму выбары, нават празрыстыя, фактычна нічога не вырашаюць. Яны папросту легітымізуюць суб’ектаў, з якімі трэба мець справу.
Але і ў дэмакратычным грамадстве неабходны дэмакратычны працэс, каб няздольныя лідэры саступалі месца больш здольным. А ў нас атрымліваецца, што тыя людзі, якія патрапілі ў кіраўніцтва апазіцыі, робяць тое самае, што і Лукашэнка. Яны думаюць, што гэта пажыццёвы статус. Так не павінна быць у шэрагах дэмакратаў! Вось тады Беларусь будуць прадстаўляць тыя людзі, з якімі будуць размаўляць.
- Тады ўлады за легітымізацыю рэжыму, здаецца, могуць быць спакойны?
- Гэта працэс працягваецца па сённяшні дзень. Прычым зараз, ва ўмовах эскалацыі вайсковага канфлікту паміж Расіяй і Грузіяй і адначасовага ціску Расіі на краіны-сатэліты Масквы, Еўропа вымушаная мець справу з тым, хто мае сапраўдную ўладу ў Беларусі. А не з тым, хто можа абвяшчаць нейкія квазідэмакратычныя банальнасці на школьным узроўні.