Ляшко: Кадыраўцы і данскія казакі прарываюцца з Данецка ў бок мяжы
Экс-кандыдат у прэзідэнты разам з добраахвотным батальёнам "Украіна" па-ранейшаму знаходзіцца ў Данецкай вобласці.
Паводле звестак Алега Ляшко, у сераду з Данецка ў бок Амвросіеўкі рухаецца калона сепаратыстаў — 2 БТР, 2 грузавікі, 2 аўтобусы і легкавікі. На іх едуць узброеныя чачэнцы-кадыраўцы і данскія казакі. Гэта так званыя добраахвотнікі, якія прарваліся праз расійска-ўкраінскую мяжу і ваявалі на баку баевікоў.
Ляшко спасылаецца на звесткі разведкі ды сцвярджае, што "тэрарысты з нарабаваным ідуць на прарыў мяжы, уцякаюць у Расію". Украінскія і памежнікі пра гэта папярэджаныя. Палітык напісаў у Facebook, што папрасіў міністра абароны "шарахнуць тэрарыстаў з верталёта".
Нагадаем, у выніку баёў 26 траўня ў Данецку ўкраінскімі сілавікамі было знішчана ад 100 да 200 баевікоў. Рыхтуецца канчатковая "зачыстка" горада ад незаконных узброеных фармаванняў.
Фота — Reuters, ria.ru