Лукашэнку перадалі праект зменаў у Канстытуцыю
Канстытуцыйная камісія перадала на разгляд Аляксандра Лукашэнкі праект зменаў у Канстытуцыю, паведамляе ТАСС са спасылкай на Канстытуцыйны суд.
Раней кіраўнік Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч казаў, што для дапрацоўкі праекта Канстытуцыі адбылося два пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і пяць пасяджэнняў рэдакцыйнай групы. Камісія прапануе змяніць у Канстытуцыі 53 артыкулы, увесці 14 новых, а два артыкулы выключыць. Поўны тэкст зменаў яшчэ нідзе не публікаваўся.
Раней улады абвяшчалі, што канстытуцыйны рэферэндум пройдзе не пазней за люты 2022 года.
Паралельна з праектам уладаў грамадская канстытуцыйная камісія працуе над "Народнай Канстытуцыяй".