Літоўскі МЗС: некалькі грамадзян Літвы зараз затрыманыя ў Беларусі
Ведамства чарговы раз папрасіла сваіх грамадзян устрымацца ад наведвання Беларусі / Delfi
Некалькі грамадзян Літвы зараз затрыманыя або знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі, паведамляе Delfi. Па інфармацыі МЗС гэтай краіны, некаторых з іх могуць незаконна ўтрымліваць у няволі.
"Цяпер у нас ёсць інфармацыя аб некалькіх грамадзянах Літвы, якія затрыманы і адбывае пакаранне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць аб затрыманні нашых грамадзян", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Дакладную колькасць такіх людзей не назвалі, але літоўскае МЗС адзначыла, што ў 2023 годзе ўжо тройчы інфармавалі аб "інтэнсіўных варожых і правакацыйных дзеяннях беларускіх службаў" у дачыненні да грамадзян Літвы, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі або часова едуць туды.
Ведамства чарговы раз папрасіла сваіх грамадзян устрымацца ад наведвання Беларусі.з