Лідар сепаратыстаў Губараў у сваім звароце згадаў пра порна (відэа)

Адзін з лідараў так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Павел Губараў выступіў са зваротам, у якім усяляк абражае кіеўскія ўлады і ўкраінскія войскі. Ён распавядае, якія сілы кінулі супраць яго байцоў. У гэты момант Губараў агаварыўся — замест слова "бронетэхніка", ён вымавіў нечаканае — "порна..." (гл. на відэа ад 2.00).



Адзін з лідараў сепаратыстаў прызнаў, што яны змагаюцца "адны супраць усяго свету". Дарэчы, відэа Павел Губараў запісаў на фоне партрэтаў Пуціна і Чавеса.