1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
1 ліпеня прынцэсе Уэльскай Дыяне, народжанай Спэнсер, споўнілася б 60 гадоў.
Дыяна — першая жонка прынца Чарльза — спадчынніка Брытанскага трону, маці прынцаў Уільяма і Гары. Іх шлюб з Чарльзам 29 ліпеня 1981 года лічыўся шлюбам стагоддзя. Аднак пратрымаўся нядоўга. Па-першае, з-за рознагалоссяў з каралейскай сям'ёй, па-другое, праз пільную ўвагу СМІ да персонаў Дыяны і Чарльза.
Дыяна лічыцца рэвалюцыянеркай у доме Вінзараў. Дзякуючы ёй змянілася стаўленне каралеўскай сям'і да простых людзей. Сядзеннем на краю бальнічнага ложку, размовай з дзецьмі, прысядаючы на калені, перапісцы з прыхільнікамі — яна дала парыклад, якім скарысталіся іншыя прадстаўнікі брытанскай манархіі.
Дыяна была адной з першых знакамітасцяў, якія займаліся праблемай ВІЧ/СНІДа. Яна не баялася вітацца за руку і абдымацца з інфікаванымі людзьмі. Прынцэса Уэльская апекавалася ахвярамі пяхотных мін, цікавілася праблемамі палеатыўнай дапамогі і была заўважана ў іншай дабрачыннай дзейнасці.
Пасля таго, як Дыяна разышлася з Чарльзам, папарацы аб'явілі сапраўднае паляванне за любымі фактамі асабістага жыцця прынцэсы. Дыяна, як адна з самых знакамітых асобаў у свеце, была вымушана хавацца.
31 жніўня 1997 года Дыяна разам з сябрам Додзі Аль-Фаеда была праездам у Парыжы. Калі яны выйшлі з гатэля і селі ў "Мерседэс", за імі пагналіся некалькі матацыклаў з папарацы.
Машына ўрэзалася ў агароджу тунэлю на вялікай хуткасці; кіроўца быў п'яны. Сям'я Дыяны падтрымлівае версію, што кіроўца ехаў з перавышэннем хуткасці, каб уцякчы ад папарацы. Фатограф, які апынуўся на месцы катастрофы замест таго, каб дапамагчы пацярпелым, рабіў здымкі (яны ніколі не былі апублікаваныя).