Курс еўра ў пятніцу падскочыў адразу на 9 капеек

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 чэрвеня курс еўра падняўся адразу на 9 капеек (+2,7%). Еўра дэманструе максімальны паказчык больш чым за два месяцы.
Падаражэў і долар, хаця і не так заўважна. А курс расійскага рубля пайшоў наніз.
Вынікі валютных таргоў 27 чэрвеня:
Долары ЗША: 2,9663 (+0,0047 / +0,16%);
Еўра: 3,5000 (+0,0920 / +2,70%);
Расійскі рубель: 3,7738 (-0,0019 / -0,05%);
Кітайскі юань: 4,1291 (+0,0062 / +0,15%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.