Курс долара ў сераду не змяніўся, еўра вырас
Такія вынікі чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 24 ліпеня.
Курс долара не змяніўся і складае 8850 беларускіх рублёў. Курс еўра вырас на 40 рублёў і цяпер складае 11 720 рублёў. А вось расійскі рубель знізіўся з 274 да 273,5 беларускага рубля.
У аўторак курс усіх валютаў узняўся.
Фота — dengi.onliner.by