Крышціяну Раналду стаў уладальнікам "Залатога мяча"

31-гадовы Крышціяну Раналду стаў уладальнікам "Залатога мяча". Прыз лепшаму футбалісту года заснаваны часопісам France Football. Нападаючы мадрыдскага "Рэала" і зборнай Партугаліі атрымаў яго ўжо чацвёрты раз. Раней ён атрымліваў "Залаты мяч" у 2008-м, 2013 і 2014 гадах.
2016 год быў паспяховым для Раналду. Разам са зборнай Партугаліі ён стаў чэмпіёнам Еўропы, а з "Рэалам" выйграў Лігу чэмпіёнаў і заваяваў Суперкубак УЕФА.
Раналду не прысутнічаў на цырымоніі ўручэння прэміі, паколькі рыхтуецца да клубнага чэмпіянату свету ў Японіі.
Ballon d'or France Football 2016 winner : CRISTIANO RONALDO#ballondor pic.twitter.com/ECa0u3L6EK
— France Football (@francefootball) 12 декабря 2016 г.