Крэмль: Асобная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі на саміце АДКБ не плануецца

З такой заявай выступіў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, перадае interfax.by. Па яго словах, не выключаюцца і асобныя кантакты падчас пратакольнага мерапрыемства.



Нагадаем, што саміт кіраўнікоў краін АДКБ пройдзе 23 верасня ў Сочы. Дарэчы, 18 верасня прэс-сакратар расійскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў заявіў, што "на палях" саміту адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.



Верагодна, адной з тэмаў, якія могуць абмяркоўваць кіраўнікі Беларусі і Расіі, стане калійны канфлікт. Памочнік прэзідэнта Расіі не стаў адказваць на пытанне, ці будзе абмяркоўвацца тэма "Уралкалія".



Пры гэтым, каментуючы зробленыя напярэдадні Лукашэнкі заявы па гэтым пытанні, Ушакоў падкрэсліў, што ў Маскве чакаюць як мага хутчэйшай выдачы гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.



Фота — ria.ru