Кіраўніку ўкраінскага Мікалаева прыслалі галаву сабакі і гранату (фота)
У Мікалаеўскі гарадскі савет прыйшла пасылка на імя сакратара гарсавета Юрыя Гранатурава.
Ён часова выконвае абавязкі мэра і з'яўляецца кандыдатам на пасаду кіраўніка горада. У пасылцы выявілася галава сабакі, заматаная ў поліэтылен, інфармуе censor.net.ua.
Да таго ж, праваахоўнікі канфіскавалі прадмет, падобны да ручной гранаты. Для праверкі на выбуханебяспечнасць яго даставілі на палігон.
Пасылка прыйшла з Адэсы ад невядомага адпраўніка. Ахоўнік гарвыканкаму звярнуў на яе ўвагу, бо пасылка мела непрыемны пах.
Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку і высвятляюць асобу адпраўніка пасылкі.
Фота — censor.net.ua