Хактывізм: як хакеры становяцца часткай палітычнага супраціву — эфір

Леся Руднік / Еўрарадыё
Хактывісцкая суполка “Кіберпартызаны” здзейсніла чарговую паспяховую публічную аперацыю — беларускія хакеры ў супрацы з украінскімі калегамі паламалі расійскі “Аэрафлот”. І пакуль адны называюць хактывістаў абаронцамі свабоды і справядлівасці, іншыя лічаць хактывізм супярэчлівым феноменам. Гэта звязана з незаконнымі метадамі, якімі карыстаюцца гэтыя групы. Каб дасягнуць сваіх палітычна-сацыяльных мэтаў, хактывісты выкарыстоўваюць DDoS-атакі, крадзеж персанальнай інфармацыі, перанакіраванне трафіка і ўзлом акаўнтаў з дапамогай вірусаў. З добрымі і светлымі мэтамі, але…
Як хактывісты становяцца часткай палітычнага супраціву і чым могуць быць карысныя грамадству ў аўтакратыях? Ці ёсць ў адміністрацыі Трампа зацікаўленасць у супрацы з дэмсіламі і вызваленні з лукашэнкаўскіх турмаў як мага большай колькасці вязняў? Ці гатовы Еўрасаюз следам за ЗША пайсці перамоўным трэкам у адносінах з Мінскам і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.