Кайданкі vs пернік: ці здольны рэжым адмовіцца ад рэпрэсій — эфір

Вадзім Мажэйка

Вадзім Мажэйка / Еўрарадыё

Рэжым гаворыць пра выбары, электаральную адказнасць і канкурэнцыю, а сам практычна выпальвае палітычнае поле ў краіне, выводзячы любую альтэрнатыўную дзейнасць і пазіцыю ў сферу экстрэмізму. Разважае пра неабходнасць вяртання на радзіму ўсіх “збеглых” — і кідае за краты тых, хто рызыкуе вярнуцца. Нібыта падае нейкія прымірэнчыя знакі Захаду, вызваляючы палітвязняў, але адначасова працягвае рэпрэсіі. Прамаўляючы праз сваіх прапагандыстаў, што спадзяванні на нейкую там “адлігу” — марныя.

Чаму мэсіджы, якія ідуць ад рэжыму, такія супярэчлівыя і ці можна зразумець знакі, якія Лукашэнка нібыта падае? Ці сапраўды рэжым хоча, каб беларусы, якія пакінулі краіну, вярнуліся назад? Ці ёсць пагроза, што беларусы замежжа цалкам знікнуць з палітычнага і грамадскага жыцця, а Офіс ператворыцца ў Раду БНР 2.0? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, рэдактар “Беларускага штогодніка” Вадзім Мажэйка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.