Калі пазмагацца – тэхніку журналістам спецслужбы вернуць
1 красавіка супрацоўнікі УУС Ленінскага раёна Мінска нечакана вярнулі Беларускаму Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў рызограф, які яны забралі падчас ператрусу ў офісе арганізацыі 6 снежня 2007 года. Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці часта праваахоўныя органы вярталі тэхніку ўладальнікам і што рабіць журналістам незалежных СМІ, пацярпелым пад час ператрусаў 27 сакавіка, каб атрымаць назад сваю маёмасць. Як паведаміў Еўрарадыё старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, першае, што яны зрабілі, – напісалі ліст на імя начальніка УУС з патрабаваннем вярнуць вывезенае з іх офісу абсталяванне. Абавязкова – у працоўным стане.
Аляксандр Ярашук: “Мы адразу накіравалі ліст на імя начальніка Ленінскага УУС з патрабаваннем неадкладна вярнуць нам рызограф у працоўным стане”.
“Справа аб прафсаюзным рызографе” дайшла да суда. Міністэрства інфармацыі патрабавала, каб уладальнікаў апарата прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў рэгістрацыі рызографа і ажыццяўленне паліграфічнай дзейнасці без дазволу. Суд патрабаванне чыноўнікаў міністэрства не задаволіў, але перш чым тэхніку вярнулі, былі яшчэ напісаныя лісты з патрабаваннем аб вяртанні ў раённую, а пасля – у Генеральную пракуратуры.
Па словах старшыні Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, упэўненасці на ўсе 100, што тэхніку ім вернуць, не было. Але змагацца вырашылі да апошняга. Тое ж ён раіць рабіць і журналістам, у якіх спецслужбы забралі апаратуру падчас ператрусаў 27 сакавіка.
Аляксандр Ярашук: “Сістэма менш за ўсё чакае, што хтосьці будзе абскарджваць, дабівацца і патрабаваць, каб вярнулі. Яна проста не гатовая. І таму я хачу параіць, калі ўпэўнены ў тым, што ты маеш рацыю, трэба змагацца і патрабаваць да апошняга”.
Былы актывіст “Грамадзянскіх ініцыятываў” з Гомеля, сябра Нацыянальнага камітэта АГП Юрый Варонежцаў ужо не можа ўзгадаць дакладна, колькі разоў і колькі тэхнікі ў яго і яго арганізацыі “часова” забіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў і КДБ. Адзін раз нават забралі яго асабістыя рэчы. Але іх “хутка” вярнулі.
Юрый Варонежцаў: “У мяне падчас аднаго з ператрусаў на пачатку 2000-х гадоў КДБ забрала кантэйнер са 150 дыскетамі маімі ўласнымі. Ведаеце, усяго праз 10 месяцаў і пасля 10 маіх лістоў у пракуратуру мне іх вярнулі. Па загадзе пракурора вобласці”.
Але гэта быў ледзь не адзіны такі шчаслівы выпадак. Тэхніцы, забранай з офісу “Грамадзянскіх ініцыятываў”, пашчасціла менш.
Юрый Варонежцаў: “У “Грамадзянскіх ініцыятываў” забралі каля 20, калі не больш, найменняў тэхнікі. І толькі адзін апарат вярнулі – паламаны сканер. І цяпер на пачатку года быў чарговы ператрус, забралі камп’ютэры, 2 ксераксы і да гэтага часу не вярнулі. Хаця прайшло ўжо некалькі месяцаў”.
Нягледзячы на такі дастаткова сумны вопыт, актывіст раіць не сядзець моўчкі і не чакаць, пакуль у КДБ ці міліцыі вырашаць добраахвотна вярнуць канфіскаваную тэхніку. На яго думку, трэба сумесна з юрыстамі і праваабаронцамі складаць лісты з патрабаваннямі і накіроўваць іх у пракуратуру.
Як паведаміў Еўрарадыё сакратар Управы БНФ па асобых даручэннях Андрэй Саротнік, у яго прыблізна год таму падчас ператрусу з дома забралі ўласны камп’ютэр. Вярнулі праз месяц. Але таксама толькі пасля яго звароту ў пракуратуру.
Андрэй Саротнік: “Камп'ютэр у мяне забіралі. Вярнулі дзесьці праз месяц, але я ў пракуратуру пісаў скаргу”.
Вярнулі ноўтбук і аднаму з актывістаў дэмакратычнага руху з Бабруйску. Але, як расказаў Еўрарадыё сябра пацярпелага грамадскі актывіст дэмсілаў Алесь Чыгір, камп’ютэр перад вяртаннем наўмысна “спалілі”, падключыўшы яго да высокай напругі.
Па параду, як паводзіць сябе журналістам незалежных СМІ, у якіх падчас ператрусаў 27 сакавіка супрацоўнікі спецслужбаў забралі тэхніку, Еўрарадыё звярнулася да намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца. Па яго словах, ні ў якім разе нельга моўчкі чакаць, пакуль сітуацыя неяк сама вырашыцца. Неабходна звяртацца ў пракуратуру Мінска не толькі з патрабаваннем вярнуць тэхніку, але і са скаргамі на сам факт ператрусаў.
Андрэй Бастунец: “Раю звяртацца са скаргамі і хадайніцтвамі ў пракуратуру. Скаргамі і на сам ператрус, і на дзеянні тых асоб, якія яго праводзілі і забіралі тыя рэчы, якія наўпрост не тычацца справы крымінальнай, а хадайніцтва аб тым, каб гэтыя рэчы ім вярнулі”.
Скаргі і хадайніцтвы, кажа намеснік старшыні БАЖ, павінны разгледзець і даць на іх адказ цягам 10 дзён. Тэхніку, лічыць ён, хутчэй за ўсё вернуць, але наўрад ці хутка. У тым выпадку, калі яна будзе сапсаванай, ізноў пісаць скаргі ў пракуратуру і звяртацца ў суд з патрабаваннем кампенсацыі.