Калі і дзе ў Філадэльфіі залунае бел-чырвона-белы сцяг — стрым у 18:00
Шмат гадоў у Філадэльфіі існуе Алея Сцягоў. Дзя сярод дзяржаўных сцягоў іншых краін знаходзіцца і флагшток з дзяржаўным беларускім сцягам. Мясцовыя беларусы, якіх у Філадэльфіі шмат, да 2020 года неяк на той сцяг увагі і не звярталі. Дакладней, ён іх ніякім чынам асабліва не цікавіў. Але пасля жніўня 2020 года ў беларусаў з’явілася жаданне усталяваць у горадзе нацыянальны беларускі сцяг…
Як звязаныя ЗША, свабодная Беларусь і бел-чырвона-белы сцяг? Як нарадзілася ініцыятыва “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”? Ці магчыма з дапамогай дэмакратычных працэдур замяніць дзяржаўны беларускі сцяг на нацыянальны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік суполкі “Беларусы Філадэльфіі”, сябра Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Сяржук Шаліга.