Італьянскі сенат прыняў рэзалюцыю па Беларусі
Італьянскі сенат прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Яе падрыхтавалі сенатары негвалтоўнай Радыкальнай партыі Італіі, паведамляе сайт "Вясна".
Петыцыя абавязвае ўрад Італіі хадайнічаць, каб Савет Еўропы папрасіў урад Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, вызваліць палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенку. Акрамя таго, у рэзалюцыі ўказвецца на неабходнасць арганізаваць свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары 19 снежня.
Таксама зацверджаны дакумент просіць урад падтрымліваць і фінансаваць Еўрапейскі гуманітарны універсітэт.