Ілжэданосы і прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў Беларусі. Эфір

Уладзімір Пікірэня / fecebook.com
Незалежныя эксперты па правах чалавека занепакоеныя паведамленнямі пра тое, што крымінальныя суды практыкуюць адпраўку беларусаў на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне за іх палітычнае іншадумства.
Тым часам доктар-псіхіятр Уладзімір Пікірэня паведамляе пра ілжэданосы на прыватныя клінікі, якія паступаюць у дзяржорганы ад яго імя.
Якія крытэрыі пастаноўкі дыягназу пры прымусовым псіхіятрычным лячэнні, і наколькі яны аб'ектыўныя ў выпадку палітычных спраў? Якая роля медыцынскіх работнікаў у пацвярджэнні дыягназаў для палітычна матываванай шпіталізацыі? Якім чынам міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі могуць уплываць на спыненне такой практыкі ў Беларусі? Ці магчыма абараніць сябе самастойна?
Больш падрабязна пра крызіс у беларускай псіхіятрыі размаўляем з доктарам-псіхіятрам Уладзімірам Пікірэнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.