Хакейны клуб “Магілёў” другую гульню запар прапусціў 10 шайбаў

Матчы чарговага тура чэмпіянату Беларусі па хакеі прайшлі 17 верасня. Адзін з аўтсайдэраў, “Магілёў” другі раз запар прапусціў 10 шайбаў. 11 верасня на сваёй пляцоўцы каманда саступіла “Лідзе” — 1:10, а 17-га на выездзе прайграла “Дынама-Маладзечна” — 2:10.
Вынікі іншых учорашніх матчаў: “Шахцёр” — “Дынама U-20” — 3:1, “Нёман” — “Гомель” — 2:1, “Ліда” — “Металург” — 2:4, “Юнацтва” — “Хімік-СКА” — 5:2, “Брэст” — “Віцебск” — 4:1.
Наступны тур пройдзе 19 верасня, нагадвае БелаПАН.
Фота з архіву