Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Аўтамабіліст" — 5:1 (фота)

Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Аўтамабіліст" — 5:1 (фота)

У пятніцу, 25 верасня, хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі разграмілі "Аўтамабіліст" з Екацярынбурга — 5:1 (1:0, 4:1, 0:0). Шайбы ў дынамаўцаў закідвалі Пол Шчэхура — дзве, Джонатан Чычу, Сяргей Дрозд і Андрэй Міхалёў — па 1.

Адзначым, што на "Мінск-Арэне" быў устаноўлены антырэкорд наведвальнасці — матч глядзелі толькі 9138 чалавек. Верагодна, на гэта паўплывала серыя з трох разгромных паражэнняў "Дынама". У Заходняй канферэнцыі каманда займае 11-е месца, пасля 12 матчаў набрана 17 ачкоў.

29 верасня дынамаўцы зноў сустрэнуцца з "Аўтамабілістам", толькі ўжо ў гасцях.

Фота: hcdinamo.by