Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі на выездзе ЦСКА (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі на выездзе ЦСКА (відэа)

Мінскае хакейнае “Дынама” правяло 11 кастрычніка матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. На выездзе “зубры” гулялі з маскоўскім ЦСКА. Хоць каманды і гулялі на роўных, але дынамаўцы не змаглі атрымаць перавагу і матч скончыўся з лікам 2:1.

Мінчане гулялі ў складзе: Глас (Мільчакоў); Шынкевіч (А) — Бэйлен, Калюжны (К) — Шчэхура — Чычу (А); Лісавец — Крайчак, Мацярухін — Паўловіч — Кальцоў; Усенка — Гундэрсан, Мялешка (А) — Камароў — Дз.Буйніцкі; Лапачук — Дрозд — Міхалёў; Знахарэнка, Амбражэйчык.

У “Дынама” шайбай адзначыўся Аляксандр Паўловіч.

Наступны матч КХЛ “зубры” правядуць 17 кастрычніка — яны згуляюць на выездзе з “Сібіру” з Новасібірска.

Фота: Твітэр