“Гонар не прадаецца” — беларусы пра перапалку ў Белым доме

Дональд Трамп

Дональд Трамп / PAP/EPA/CHRIS KLEPONIS / POOL

— Гарачая спрэчка паміж Зяленскім, Трампам і Вэнсам паказала, што ў вашынгтонскім свеце здзелак няма месца гонару і чалавечай годнасці, якія адстойвае Украіна ад самага пачатку вайны, — піша палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман, рэагуючы на перапалку ў белым доме. — Зяленскаму трэба аддаць належнае: ад сваёй пазіцыі ён не адыходзіць нават у самых цяжкіх сітуацыях. Гонар не прадаецца.

Падтрымаў прэзедэнта Украіны і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўнцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка:

— Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму не патрэбная дапамога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб аддаць Расіі акупаваныя тэрыторыі Украіны, скараціць войскі, адмовіцца ад уступлення ў НАТО, — заявіў палітык.

Каментуючы апошнія падзеі, аналітык Павел Усаў параўноўвае іх са спектаклем.

— Не хачу верыць у тое, што ўсе можа быць так проста і прымітыўна, — піша эксперт. — У мяне складваецца уражаньне рэалізацыі нейкай адмысловай тэатральнай пастаноўкі. Мы пабачылі акт першы.

А зараз Акт 2. Сустрэча Дональда Трампа з майстрам камуфляжу Пуціным. Ен будзе ў шыкоўным гарнітуры за 10 тысяч баксаў, у лакіраваных ботах, з прыемнай усмешкай, прыхільна глядзець на Трампа і Вэнса.

Будуць абдымкі і сумесныя фота. Пуцін будзе падтаківаць і казаць пра тое, што Трамп мудры, добра разумее сітуацыю і, што амерыка заўседы хацела міру. І безумоўна пры Трампе не было б вайны, бо яе разьвязалі дэмакраты. Пуцін раскажа, што Расія таксама хоча міру і ніколі ні на каго не нападала.

І пасьля такіх "цудоўных і прыгожых" сустрэч нехта з атачэння прэзідэнта скажа, ну і хто тут агрэсар, з кім па вашаму варта весьці справы.

Бурныя авацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.