Гарсавет: У Данецку ідуць баявыя дзеянні

Як інфармуе liga.net, у ноч з 27 на 28 ліпеня ў Данецку ізноў былі баявыя дзеянні. Выбухі і стральба чуліся ва ўсіх раёнах горада. Цэнтрам артабстрэлу стаў прыватны сектар Куйбышаўскага раёна. Цалкам разбураныя некалькі прыватных дамоў, знішчаныя сем металічных гаражоў. Акрамя таго, пашкоджаны лініі электраперадач і газаправод.

Сёння ў Данецку працуюць камунальныя службы і іх аварыйныя брыгады. На гарадскія аўтамагістралі выйшаў грамадскі транспарт.

Фота — ЕРА