Гандбалісткі БНТУ-БелАЗ выйгралі Кубак Беларусі
Радасць пераможцаў / vk.com/bntubelaz
Гандбалісткі БНТУ-БелАЗ выйгралі Кубак Беларусі. У фінале яны абыгралі "Гомель" — 27:22 (11:10).
БНТУ-БелАЗ стаў уладальнікам Кубка Беларусі па гандболе сярод жанчын 17-ы раз. Пасля поспеху ў 2018-м быў доўгі перапынак. Пяць гадоў запар Кубак выйграваў "Гомель".