Ганчарэнка: ПСЖ — каманда, якую можна праходзіць

Коўч распавёў, што задаволены працай іспанскага фізіятэрапеўта, які з’явіўся ў камандзе пры пачатку студзеня, і падзяліўся сваім бачаннем наступнага сур’ёзнага саперніка клуба — парыжскага ПСЖ:

“Гэта добра арганізаваная каманда, якая добра гуляе ў абароне, — сказаў Віктар Ганчарэнка. — Увогуле ў французскім чэмпіянаце каманды адрозніваюцца няўступлівасцю ў барацьбе і складанай праходнасцю… Ёсць у ПСЖ і асобныя футбалісты, якія добра гуляюць наперадзе — гэта Жулі і Нэнэ, яны вельмі небяспечныя. Але з любой камандай можна гуляць і праходзіць яе”.

17 лютага БАТЭ і ПСЖ сустрэнуцца на мінскім стадыёне “Дынама”, матч у адказ пройдзе праз тыдзень у Парыжы.