Галоўчанка: Мы бярэм крэдыты не для сябе, не для будаўніцтва палацаў

Раман Галоўчанка / БЕЛТА
Каб выканаць пастаўленыя задачы, у 2021-2025-х Беларусь павінна інвеставаць у развіццё эканомікі і інфраструктуры больш за 200 млд рублёў, пра гэта заявіў дзяржканалу прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. А рэалізаваць планы Беларусь разлічвае з дапамогай крэдытаў. Галоўчанка сцвярджае, што крэдыты пойдуць не на палацы, а на больш неабходныя пляцоўкі:
"Людзі, якія выступаюць за тое, каб нас адрэзалі ад крыніц фінансавання на Захадзе — гэта шкода краіне. Мы ж гэтыя грошы крэдытуем не для сябе, не для будаўніцтва палацаў і яшчэ чагосьці. Вось гэты план, прыходзьце, глядзіце: гэта дарогі, гэта бальніцы, гэта фізкультурныя комплексы. Вы не хочаце даваць грошы на гэта — не трэба. Мы знойдзем, дзе іх узяць. ёсць Расія, ёсць Кітай, ёсць іншыя азіяцкія дзяржавы".
Па словах прэм'ера, нядаўна Беларусь заключыла пагадненне з Кувейстскім фондам арабска-эканамічнага развіцця, які дасць краіне крэдыт на будаўніцтва анкалагічнай бальніцы ў Гродне.
"Гэта значыць, мы знойдзем грошы. Грошы на Захадзе не сканчаюцца, і за Атлантыкай. Таму я б параіў не хвалявацца на гэты конт", — запэўнівае Галоўчанка.
На прыканцы 2020 года Расія ўхваліла крэдыт Беларусі на 1 млд долараў. Першы транш у памеры 500 млн долараў поступіў перад Новым годам. Другі, у такім жа аб'ёме, прыйдзе ў 2021-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.