Эксперты не вераць у прыватызацыю буйных прадпрыемстваў
Міністэрства эканомікі Беларусі паводле ўрадавага даручэння падрыхтавала праграму прыватызацыі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Па некаторых з іх ужо нібыта вядуцца перамовы з інвестарамі.
Пра гэта паведаміла расійская газета «Ведомости», якая робіць выснову, што Беларусь можа адмовіцца ад цяперашняй эканамічнай мадэлі. Вось як каментуе гэтую інфармацыю беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў:«Гэта
можа быць. Але з гэтага не вынікае, што яны будуць прыватызаваны. Гэта розныя
рэчы. Таму што праграма прыватызацыі на гэты год, як і на 2006-ы — амаль што
пустая. Вельмі ж мала аб’ектаў, якія прыватызуецца.
Ці будзе гэты пералом?
Такая магчымасць, верагоднасць ёсць, таму што ўрад вельмі заціснуты — грошы
патрэбны. Ці будзе змена ўсёй мадэлі? Гэта несумяшчальна з светапоглядам і
палітыкай нашых уладаў».
На думку
эканаміста Яраслава Раманчука, усё залежыць ад аднаго чалавека.
Раманчук: «Як вядома,
рашэнне па прыватызацыі ў нашай краіне прымае прэзідэнт. Таму я б не стаў
гаварыць пра тое, што ў Беларусі пачнецца прыватызацыя і нейкія рэформы.
Бізнес-клімат, адносіны да інвестараў у Беларусі зусім не змяніліся. Таму нават
калі інвестар купіць гэтsz прадпрыемствs, дык зарабіць на іх будзе вельмі
складана».
Фота — fotosite.ru