Дванаццаты год навучання ў школах застаецца
Міністэрства адукацыі сцвярджае, што яго ўжо “не развярнуць”, і пераводзіць на пяцідзёнку ўсе школы і гімназіі
Як даведалася Еўрарадыё, запланаваная нарада ў Адміністрацыі прэзідэнта наконт захавання ці адмены 12-годкі, была адмененая з-за хваробы міністра адукацыі. Зараз у Міністэрстве адукацыі кажуць, што не ведаюць, калі адбудзецца нарада і ці будзе яна наогул.
Галоўны аргумент праціўнікаў 12-годкі - эканомія. Аргумент прыхільнікаў – разгрузка школьнага тыдня. Але пакуль што суботы з’яўляюцца выходнымі толькі ў звычайных школах. Профільныя класы, гімназіі і школы з паглыбленым вывучэннем прадметаў вучацца ў гэты дзень.
Магчыма, пагроза вяртання да 11-гадовага навучання і паўплывала на тое, што Мінадукацыі вырашыла “разгрузіць” усіх вучняў – і гімназістаў таксама.
З наступнага навучальнага года на пяцідзёнку пяройдуць усе. Намеснік начальніка ўпраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская распавяла Еўрарадыё, што наведванне школы ў суботу будзе неабавязковым.
Валянціна Маеўская: “Узгадняецца тыповы навучальны план з Міністэрствам аховы здароўя. Міністэрства аховы здароўя ўносіць змены ў санітарныя правілы і нормы па максімальна дазвольнай нагрузцы. Гэта дасць магчымасць перайсці ўсім агульнаадукацыйным установам на пяцідзёнку. Нарматыўным дакументам будзе тыповы навучальны план і санпіны (санітарныя правілы і нарматывы). Яны пакуль праходзяць стадыю ўзгаднення”.
Начальнік упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Юрый Гладкоў кажа, што Міністэрства аховы здароўя ўжо дало неафіцыйна згоду.
Еўрарадыё пацікавілася, ці значыць гэта, што дванаццаты год навучання адмяняць не будуць. Спадар Гладкоў кажа, што, калі кіравацца здаровым сэнсам, то гэта так.
Юрый Гладкоў: “У працоўным парадку Міністэрства аховы здароўя дало сваю згоду, а яно тут галоўнае. Мы тыповыя навучальныя планы будзем узгадняць з імі і Мінфінам. Калі яны ўзгодняць, то, кіруючыся здаровым сэнсам, зразумела, што школа захавае дванаццацігадовую сістэму навучання”.
Валянціна Маеўская таксама лічыць, што дванаццаты год адмяніць немагчыма. А поўны пераход на пяцідзёнку – гэта апошні крок да дванаццаці год навучання.
Валянціна Маеўская: “Мы сёлета “завяршаем” дзесяцігадовую базавую адукацыю – больш за 98 тысяч выпускаюцца. Мы ўжо адпрацавалі дадатковы год, які быў уведзены ў сярэдняе звяно. Пытанне пра 12-годку на апошнім этапе, застаўся адзін крок”.
Ды наогул, па словах Юрыя Гладкова, вяртанне да 11-гадовай сістэмы навучання – гэта не пазіцыя Адміністрацыі прэзідэнта, а пазіцыя асобных людзей з Адміністрацыі.