The Doors здымуць аўтабіяграфію
Былыя ўдзельнікі культавага амерыканскага гурта The Doors рыхтуюць дакументальны фільм пра сваю гісторыю. Як распавёў у інтэрв'ю Billboard клавішнік Рэй Манзарэк, фільм, які
пакуль яшчэ не мае назвы, выйдзе не раней, чым праз паўгода.
У стужцы будзе выкарыстана мноства архіўных канцэртных здымкаў, якія нідзе раней не выдаваліся.
Манзарэк падкрэсліў, што фільм стане поўнай супрацьлегласцю біяграфічнай карціне "The Doors", знятай Оліверам Стоўнам у 1991 годзе.
Музыка ўжо не ў першы раз выказвае сваю незадаволенасць гэтай стужкай, дзе ролю Джыма Морысана выканаў Вэл Кілмер. Па меркаванні Манзарэка, у "The Doors" калектыў выглядае занадта сур'ёзным.
Нагадаем, што гурт The Doors быў сфармаваны ў 1965 годзе ў Лос-Анжэлесе вакалістам Джымам Морысанам, гітарыстам Бобі Крыгерам, клавішнікам Рэем Манзарэкам і бубначом Джонам Дэнсмарам.
З 1967 па 1971 год музыкі запісалі шэсць альбомаў. Пасля смерці Морысана ў 71-м годзе музыкі выдалі яшчэ тры дыскі і распаліся.
У 2002 годзе Манзарэк і Крыгер уз'ядналіся без Дэнсмара пад назвай "The Doors of the 21st Century". Вакалістам у гурце стаў лідэр The Cult Ен Эстбэры.
Пазней Дэнсмар праз суд забараніў сваім былым калегам выступаць пад такой назвай, і цяпер калектыў называецца "Riders On The Storm". Замест Эстбэры вакалістам стаў былы лідэр гурта Fuel Брэт Скаліонс.
Фота: www.geocities.com