Добраахвотніцкія батальёны пачалі "зачыстку" Данецка ад тэрарыстаў

Пра гэта ў Facebook паведамілі дэпутат Кіеўскага гарсавета Ігар Масійчук і дэпутат Вярхоўнай Рады, кіраўнік Радыкальнай партыі Алег Ляшко. Яны праінфармавалі пра пачатак "зачысткі" горада ды пажадалі поспехаў і перамог добраахвотнікам. Ніякіх падрабязнасцяў гэтай аперацыі не прыводзіцца. Пазней прадстаўнік Рады па нацыянальнай бяспецы і абароне паведаміў, што інфармацыя пра пачатак штурму горада перадчасная.

Нагадаем, напярэдадні дарадца ўкраінскага прэзідэнта Юрый Луцэнка заявіў, што існуе план па вызваленню Данецка, які стане нечаканасцю для тэрарыстаў.

Фота — Reuters, espreso.tv