Дэсантнікі вучыліся спыняць умоўнага праціўніка, які прабіваецца да Брэста
У засадзе / sb.by
Вайскоўцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады вучыліся спыняць войскі ўмоўнага праціўніка, які прабіваецца да Брэста. У вучэннях на палігоне "Брэсцкі" была задзейнічана штурмавая авіяцыя, артылерысты. Як піша sb.by, спачатку па праціўніку адпрацавалі Су-25, пасля іх — верталёты Мі-24. Далей падраздзяленні, якія ўжо панеслі страты, мусілі знішчыць у некалькіх засадах дэсантнікі на бронетэхніцы. Для таго, каб адсачыць перасоўванне "агрэсара", яны выкарыстоўвалі беспілотнікі.
Вучэнні на палігоне "Брэсцкі" працягнуцца тры дні.