Ціханоўская перасеклася з Зяленскім на саміце ў Албаніі

Уладзімір Зяленскі вітаецца са Святланай Ціханоўскай

Уладзімір Зяленскі вітаецца са Святланай Ціханоўскай / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская перасеклася з Уладзімірам Зяленскім на шостым саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які праходзіць у сталіцы Албаніі.

На саміт у Тыране прыехалі лідары 47 краін і кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацый. Ціханоўска на пленгарным пасяджэнні саміту сядзіць за адным сталом з Макронам, Мерцам, Эрдаганам, Аліевым ды іншымі лідарамі.

Паміж Ціханоўскай і Зяленскім адбылася кароткая гутарка. "Размова, зразумела, ішла пра тое, як спыніць вайну і як далей будаваць адносіны ў новых сусветных рэаліях", — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай пра яе сустрэчу з Зяленскім.

На відэа, апублікаваным прэс-службай, бачна, што Ціханоўская разам з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду чакаюць Зяленскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.