Ці знойдуць агульную мову правыя з ЕС і рэжым Лукашэнкі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Мільярдэр Ілан Маск, які нечакана выявіўся экспертам па еўрапейскай палітыцы, актыўна спрабуе на тую палітыку ўплываць. Абраўшы ў якасці сіл, якім аказвае падтрымку, правыя, ультраправыя і іншыя папулісцкія партыі. І ў той жа Германіі напярэдадні выбараў палітыкі вымушаныя гэты фактар улічваць. Так, Олаф Шольц заблакаваў ухваленне чарговага пакета дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра. Што выклікала негатыўную рэакцыю нават з боку міністаркі замежных спраў Германіі Анналены Бербок, якая пасля такога рашэння Шольца  адмовілася разам з ім фатаграфавацца.

Што азначаюць спробы Маска ўлезці ў еўрапейскую палітыку і які пагрозы нясуць яго палітычныя прыхільнасці? Дапаможа Шольцу на выбарах палітыка абмежавання падтрымкі Украіны ці нашкодзіць? Ці пачуе Захад сігналы Лукашэнкі і ці сапраўды ён падае нейкія сігналы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.