Ці змогуць апазіцыйныя кандыдаты аб’яднацца падчас дэбатаў?
Як стала вядома Еўрарадыё, на тэледэбаты прыйдуць усе дэмакратычныя кандыдаты.
Яраслаў Раманчук прапанаваў хаця б там выступіць усім з агульнай праграмай. Але большасць сумняваецца, што гэта магчыма пасля скандальнага выступу Рыгора Кастусёва.
Падчас выступу па тэлебачанні кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў назваў Саннікава і Някляева стаўленікамі Крамля і выклікаў іх разам з Лукашэнкам на “дуэль” падчас тэледэбатаў, якія запланаваныя на 4 снежня.
Праўда, яшчэ падчас атрымання пасведчанняў кандыдатаў у прэзідэнты кіраўнік выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў заявіў, што дзеючы прэзідэнт на дэбатах наўрад ці з’явіцца. Але і без яго ўдзелу, упэўніў Еўрарадыё Рыгор Кастусёў, дэбаты не ператворацца ў сварку паміж апазіцыйнымі кандыдатамі.
Рыгор Кастусёў: “У нас ёсць разыходжанні ў бачанні шляхоў вырашэння многіх пытанняў. Як, да прыкладу, пабудова адносін з Расіяй, пабудова адносін з Еўрасаюзам. Тут, я думаю, будуць некаторыя разыходжанні, але чубы драць адзін аднаму не будзем”.
Сам Кастусёў, паводле яго словаў, скарыстаецца яшчэ раз эфірам на тэлебачанні, каб данесці сваю пазіцыю і свае прапановы да выбаршчыкаў.
“Драць чуб” Кастусёву за яго выказванні не збіраецца і Яраслаў Раманчук. Лепш, кажа, яшчэ раз прадставіць выбаршчыкам асноўныя тэзы сваёй праграмы.
Яраслаў Раманчук: “Я буду казаць тое, што ёсць у маёй праграме. 99% пытанняў выбаршчыкаў не тычацца сваркі паміж кандыдатамі альбо паміж партыямі. Гэта ўвогуле іх не цікавіць! Таму я прынцыпова не буду марнаваць час, якога і так там зашмат не будзе, на тое, каб нават адказваць Кастусёву”.
У той жа час Раманчук прапануе кандыдатам сабрацца напярэдадні дэбатаў разам і размежаваць ролі — хто пра што будзе казаць. Каб іх выступ ператварыўся ў прэзентацыю агульнай праграмы дэмакратычных сіл. І выказаў спадзяванне, што “дэмарш” Кастусёва не перашкодзіць ажыццяўленню гэтай ідэі.
Падтрымаў Раманчука ў гэтым намеры і Віктар Цярэшчанка. Больш за тое, прапанаваў сабраць усіх кандыдатаў для абмеркавання ў студыі Еўрарадыё.
Віктар Цярэшчанка: “Такой прапановы да мяне пакуль няма, але гэта разумна. І, мабыць, можна было б сабраць усіх дзесьці ў вас у пакоі. Чаму б і не?”
Што казаць і як сябе паводзіць на дэбатах, калі дамовіцца не ўдасца, — пра гэта Цярэшчанка яшчэ не думаў. Толькі заявіў, што калі паміж кандыдатамі пачнецца сварка, то ён проста сыдзе са студыі.
Кіраўнік выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў упэўніў Еўрарадыё, што лідар “Гавары праўду!” на дэбаты пойдзе. Але над фарматам яго ўдзелу ў гэтым выступу ў штабе яшчэ не думалі. Хоць загадзя гарантавалі, што сваркі і спрэчкі там не будзе. А, магчыма, мы пабачым выступ з “агульнай праграмай”.
Андрэй Дзмітрыеў: “Неблагая ідэя. Праўда, пасля ўчорашняга выступу Кастусёва невядома, як можа быць агульная праграма. Увогуле праблема зараз у даверы. Была гэтая дамова (аб ненападзе — ЕРБ), ён яе парушыў. Як зараз можна давяраць чалавеку, які парушае дамовы? Толькі ў гэтым праблема. Але калі будзе такое жаданне з боку іншых кандыдатаў, то, безумоўна, збярэмся”.
За тое, каб узгадніць магчымасць “агульнага” выступу, а не займацца “разборкамі”, стаіць і Віталь Рымашэўскі. Хоць, кажа кіраўнік яго штаба Павал Севярынец, яны паспрабуюць гэта спалучыць з рэкламаваннем сваёй праграмы.
Павал Севярынец: “Віталь будзе казаць пра тое, што з’яўляецца сутнасцю праграмы Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. А потым шмат будзе залежаць ад пытанняў, якія будзе задаваць мадэратар. Але пачатак праграмы, я думаю, будзе ўзгоднены. Мы пастараемся, прынамсі, яго ўзгадніць”.
Не збіраецца марнаваць час на любыя сваркі і Андрэй Саннікаў. Кандыдат будзе, кажа яго прэс-сакратар Аляксандр Атрошчанка, даносіць сваю пазіцыю. Праўда, не адказаў — асобна ад усіх астатніх ці далучыцца да распрацоўкі праграмы “агульнага выступу”.
Аляксандр Атрошчанка: “Гатовых рашэнняў няма — ёсць сітуацыя жывая, якая змяняецца. І рашэнні мы прымаем згодна з сітуацыяй. Згодна з тым, ці мэтазгоднае гэта рашэнне. Таму нельга адназначна сказаць, што з гэтым мы пагодзімся, а з гэтым — не”.
Назваўшы выказванні Кастусёва “падыгрываннем Лукашэнку”, Мікола Статкевіч без энтузіязму паставіўся і да прапановы Раманчука наконт размеркавання выступу.
Мікола Статкевіч: “Ведаеце, надакучылі гэтымі прапановамі праз сродкі масавай інфармацыі! Ведаеце, колькі я ўжо ў палітыцы?! Я перакананы, што калі чалавек хоча дамовіцца — ён патэлефануе і прапануе. А потым — у прэсу. А калі ён хоча сваю фігуру падкрэсліць і імкненне да аб’яднання, то ён вось так прапановы праз прэсу падае”.
Але магчымасцю выступіць Статкевіч абавязкова скарыстаецца.
Дарэчы, за тое, каб сумесна выступіць з агульнай праграмай, выказаўся і Рыгор Кастусёў. Вось толькі ад ужо агучаных па тэлебачанні пазіцый ён не можа адхіліцца. І адхіляцца не стане. А гэта пакідае інтрыгу ў пытанні, якімі будуць суботнія дэбаты.