Ці ёсць жыццё ў МЗС: пра дыпламатыю, рэпрэсіі і вайну — эфір са Слюнькіным
Падзеі 2020 года, рэпрэсіі, што цягнуцца вось ужо два гады, прымусовая пасадка самалёта з Пратасевічам, міграцыйны крызіс, саўдзел у агрэсіі Расіі ва Украіне — усё гэта прывяло да міжнароднай ізаляцыі Беларусі. І да таго, што само беларускае грамадства моцна палярызавалася і нават радыкалізавалася.
Як паўплывала на Беларусь гэтая міжнародная ізаляцыя і ці можна сапраўды казаць, што мы — у ізаляцыі? Як на Беларусь уплываюць заходнія санкцыі і ці меў Офіс Ціханоўскай дачыненне да іх увядзення? Палярызацыя грамадства — у чым яна праяўляецца і якія небяспекі нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.