Ці маюць што прапанаваць сённяшнія лідары беларусам на бліжэйшы час — эфір

Аліна Харысава

Аліна Харысава

Пакуль яшчэ не масава і, магчыма, не асабліва голасна, але гучаць думкі пра тое, што сённяшнія лідары дэмсіл (як і стрыктуры, створаныя і ўзначаленыя імі) не справіліся са сваімі задачамі, не дасягнулі пастаўленых у 2020 годзе мэтаў і таму павінны сысці ў нябыт — самараспусціцца. Калі не хочуць, каб іх прымусова, як “гнілую калоду”, прыбралі са сваёй дарогі самі беларусы. Маўляў, святое месца пустым не бывае, а беларускі рух мусіць ачысціцца, бо час для такога ачышчэння прыйшоў. 

Ці сапраўды сітуацыі ў дэмсілах і беларускай супольнасці дасягнула такой стадыі, калі патрабуецца абнаўленне, і ці ёсць кім абнаўляцца? Ці варта спадзявацца, што замена адных лідараў на іншых не прывядзе да абвалу ўзроўню кантактаў і падтрымкі беларускай супольнасці з боку заходніх партнёраў? Чаму прапанова круглагга стала так нервуе і рэжым, і частку дэмсіл і ці існуе ў дэмсіл стратэгія далейшага дзеяння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму Моладзевай рады ЗША Аліна Харысава ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.