Чым адрозніваюцца пераможцы "Прэс-фота" беларускага і сусветнага
Еўрарадыё параўнала фотаздымкі-пераможцы двух конкурсаў у 2015 годзе.
Гран-пры
У Беларусі Гран-пры дасталася серыі здымкаў “598 скрадзеных дзён”. Серыя зробленая па матывах матэрыялу Еўрарадыё пра арыштаваных на суткі актывістаў падчас чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Мінску.

Гран-пры ў сусветным “Прэс-фота” атрымаў здымак пары геяў з Санкт-Пецярбурга ў ложку пад час інтымных асалодаў. Дарэчы, у беларускім прэс-фота тэмы геяў зусім няма, тут мы адстаем.

Навіны
У нас першае месца займае фота Генадзя Зюганава на з’ездзе Саюза камуністычных партый 1 лістапада ў Мінску.

У сусветным конкурсе дзве намінацыі ў навінах. Першыя месцы занялі здымак маладой дзяўчыны, параненай падчас сутыкненняў на плошчы Таксім у Стамбуле, і здымак стала на кухні аднаго з дамоў Данецка пасля абстрэлу.


Навіны — серыі
Дзень Перамогі ў Мінску супаў з ЧМ-2015 па хакеі. Турысты з Расіі вырашылі прайсціся парадам са сваімі сцягамі і “георгіеўскімі” стужкамі.

У сусветным конкурсе ў намінацыі серыі перамаглі рэпартажы з месца катастрофы Боінга ў Данецкай вобласці і здымкі ахвяраў Эболы ў Сьера-Леонэ.


Першае месца ў рубрыцы “Штодзённае жыццё” ў Беларусі не прысудзілі. Таму параўнаем другія месцы.
Жаўнеры спецпадраздзялення МУС Беларусі бяруць удзел у экзамене на права насіць крапавы берэт.

Малдова — самая бедная краіна Еўропы. Траціна насельніцтва з’ехала на заробкі за мяжу. У Ігара дзень народзінаў. Яго бабуля дала яму шакаладку, каб раздаць аднакласнікам. Ён нешта шэпча свайму брату. Яны не ведаюць свайго бацьку, а маці памерла пасля таго, як з’ехала на заробкі ў Расію.

Штодзённае жыццё — серыі
Гэтая серыя здымкаў Наталлі Кавалевіч, якая не бачыць ад нараджэння, заняла першае месца ў беларускай намінацыі.

Рэпартаж пра тое, як жывуць пастухі ў Манголіі, — першы ў сусветным “Прэс-фота”.

Партрэты
Моладзевы актывіст Эдуард Лобаў у першыя хвіліны пасля вызвалення з калоніі, дзе прабыў 4 гады.

Дзяўчына з Аўстраліі чакае аўтобуса, які адвязе яе ў нядзельную школу. Многія абяздоленыя абшчыны ў Аўстраліі сутыкаюцца з беднасцю, расізмам і гвалтам.

Серыі партрэтаў
598 скрадзеных дзён

Miracle Village у Паўднёвай Фларыдзе. Тут жывуць каля 100 сэксуальных злачынцаў. Пасяленне стварыў пастар евангельскай царквы. Многія з іх асуджаныя за захоўванне дзіцячай парнаграфіі і сэкс з няпоўнагадовымі. Яны павінныя падпарадкоўвацца каменданцкай гадзіне і не маюць права на тэлефон і камп’ютар.

Спорт
Віталь Гуркоў размінаецца перад трэніроўкай

Ліянэль Мэсі атрымлівае Залаты мяч

Прырода
Белая чапля на беразе ляснога возера ў Магілёўскім раёне.

Макака прыціскаецца да сценкі падчас дрэсіроўкі ў цырку ва Усходнім Кітаі.

Фота: pressphoto.by i worldpressphoto.org