ЧС па хакеі: Нарвегія перамагла Італію — 3:0
У матчы групы “А” на чэмпіянаце свету ў Мінску “вікінгі” разграмілі італьянцаў (1:0, 1:0, 1:0).
Трэба адзначыць, што браму нарвежцаў абараняў добра вядомы Ларс Хаўген, галкіпер мінскага хакейнага “Дынама”. Яго прызналі найлепшым гульцом сваёй зборнай.


Фота: БЕЛТА