Частка баевікоў на грузавіках прарвалася з Расіі ва Украіну
У 3.40 калона перасекла дзяржаўную мяжу, украінскія памежнікі сустрэлі яе агнём.
Як паведамляе УНІАН, з Расіі ў бок Украіны ехала калона з некалькіх грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў. Памежнікі завязалі бой з парушальнікамі мяжы. Тыя, пакінуўшы групу прыкрыцця, часткова прарваліся ва Украіну ў напрамку Антрацыта. У баі памежнікі пашкодзілі і захапілі адзін мікрааўтобус і два легкавыя аўтамабілі, аднаго баевіка цяжка паранілі. Затрыманыя аўтамабілі былі запоўненыя аўтаматамі Калашнікава, РПГ і выбухоўкай.
Раней паведамлялася, што на мяжы з Данецкай вобласцю з расійскага боку сабралася да 40 КамАЗаў з узброенымі людзьмі. Верагодна, частка гэтых аўтамабіляў і перайшла дзяржаўную мяжу Украіны.
Украінскія памежнікі патрабуюць ад расійскіх калег неадкладна прыняць меры і спыніць незаконнае перасячэння мяжы з боку Расіі.
Фота — Reuters