Чаму лорд Бэл адмаўляецца каментаваць падзеі 25 і 27 сакавіка?
Праваабаронцы жартам называюць ператрусы ў журналістаў і разгон дэманстрацыі 25 сакавіка “працай лорда Бэла ў дзеянні”, Еўрасаюз – “праявай дыктатуры”, а сенатар Чаргінец – “дыктатам правілаў гульні з боку журналістаў”. Тым часам лорд Бэл, адказны з нядаўняга часу за вонкавы імідж Беларусі, раптоўна знікае з офісу пасля абяцанага каментара для Еўрарадыё.
Згодна з падлікамі прэсавай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў, пачынаючы з 27-га сакавіка ператрусы адбыліся ў 30 беларускіх журналістаў. Ніякіх абвінавачванняў людзі ў форме і без яе не прад’яўлялі, аднак усе ордэры на ператрусы былі падпісаныя намеснікам пракурора Мінска А.К. Стукам. Прычым усе “следчыя дзеянні” адбыліся па справе трохгадовай даўніны ініцыятывы “Трэці шлях”.
Нагадаем, гэта адзіная незакрытая палітычная справа, заведзеная супраць трох маладзёнаў (якія, дарэчы, знаходзяцца зараз па-за межамі Беларусі) з-за таго, што нібыта яны выклалі ў сусветнае Сеціва флэш-мульты, галоўны герой якіх знешне нагадвае кіраўніка дзяржавы.
Ператрусы прайшлі па ўсёй Беларусі. Паўсюль прадстаўнікі спецслужбаў канфіскоўвалі камп'ютары і гуказапісвальную апаратуру. Дзесяткі журналістаў прайшлі праз допыты ў КДБ.
Усё гэта супала з дэд-лайнамі для здачы плану лорда Бэла, які гэтымі днямі павінен быў здаць дакумент “на ўзгадненне” беларускім замоўцам.
Праваабаронцы ж жартам называюць ператрусы ў журналістаў “працай лорда Бэла ў дзеянні”.
Палітолаг Юры Чавусаў перакананы, што нават заходнееўрапейскім піяршчыкам складана будзе выправіць той негатыў, які выплеснулі беларускія ўлады на першыя старонкі еўрапейскіх і сусветных СМІ:
Чавусаў: Улады папросту скарысталіся момантам напружання адносінаў з Захадам і ўдарылі па тых сродках масавай інфармацыі, якія былі інспіраваныя і ініцыяваныя еўрапейскімі структурамі. Таму гэта балюча адаб’ецца на іміджы Беларусі.
ЕРБ: Ці варта чакаць новай хвалі арыштаў і ператрусаў у кватэрах і офісах журналістаў?
Чавусаў: Змагацца з беларускай незалежнай прэсай беларускія ўлады будуць нават нягледзячы на ўсялякія там “разрадкі ў адносінах”. Так, у свой час Аляксандр Рыгоравіч ударыў па СМІ, а ўжо потым пачаліся палітычныя рэпрэсіі.
Дарэчы, другога красавіка скончваецца двухтыднёвы тэрмін напісання плана па змяненні іміджу нашай краіны, замоўлены прэзідэнтам у састарэлага брытанскага піяршчыка. Еўрарадыё датэлефанавалася ў офіс лорда Бэла, аднак там нам паведамілі, што галоўны па іміджу Беларусі зараз недаступны і здолее адказаць на пытанні толькі праз два дні:
“Ён зараз знаходзіцца па-за офісам. Выйсці з ім на сувязь можна будзе не раней, чым праз два дні...”
На думку палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, супрацоўнікі КДБ і міліцыі прыходзілі не да выпадковых журналістаў, а менавіта да тых, хто ў свой час спрабаваў атрымаць афіцыйны дазвол на журналісцкую дзейнасць:
“Многія мае калегі гавораць аб тым, што гэта былі тыя журналісты, якія ў свой час падавалі дакументы ў МЗС Беларусі з просьбай аб акрэдытацыі. Прычым рабілася гэта для таго, каб працаваць афіцыйна і легальна. Толькі вось МЗС у акрэдытацыі адмовіў, а спісы перадаў у КДБ. І вось пасля гэтага і з’явіўся сумнавядомы каментар прадстаўніка МЗС – наконт таго, што гэта ніякія не журналісты, а так, прыватныя асобы...”
Гэта ўсё было тым больш дзіўна для старога свету на фоне апошніх заяваў пра курс на збліжэнне з Еўропай:
“Рэакцыю можна параўнаць было толькі з шокам! Тая пагарда да ўсіх і да ўсяго, якую прадэманстравалі беларускія ўлады ў адносінах да журналістаў, негатыўна адаб’ецца не толькі на іміджы Беларусі, але і на адносінах нашай краіны з Еўразвязам і ЗША”.
Еўрарадыё вырашыла дазнацца, як на падзеі 27 сакавіка глядзяць з вяршыні дэпутацкіх пасадаў. Сенатар Мікалай Чаргінец сцвярджае, што ва ўсім вінаватыя самі журналісты, якія “не пажадалі гуляць па правілах”:
“Многія журналісты выходзяць за межы дазволенага. Прычым спрабуюць дыктаваць свае законы і правілы ў нашай краіне”.
Адзінае, што хочацца дадаць, дык гэта тое, што ператрусы адбываліся на кватэрах журналістаў – грамадзянаў Беларусі...
Дадам таксама, што Міжнародная Федэрацыя журналістаў, міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”, а таксама кіраўніцтва Еўрасаюзу і ЗША назвалі дзеянні ўладаў “праявай дыктатуры” і выказалі свой пратэст.
Фота guardian.co.uk