Буферная дзяржава: як для гэтага Расія выкарыстоўвае Украіну і Беларусь — эфір

Іван Ступак
Лукашэнка паўтарае крызіс 2021 года і зноў выкарыстоўвае мігрантаў як інструмент ціску на ЕС. І робіць гэта Мінск у каардынацыі з Масквой. З такой заявай днямі выступіла Служба знешняй выведкі Украіны. Цікавасць да сітуацыі на беларуска-польскай і літоўскай межах з боку СЗВ Украіны зразумелая: пытанні супрацьдзеянн міграцыі для краін ЕС надзвычай актуальныя і супрацьдзеянне ёй адцягвае і ўвагу, і пэўныя рэысурсы, якія б маглі пайсці на дапамогу Украіне. З іншага боку, не ўсе краіны ЕС імкнуцца дапамагаць Украіне і адкрываць ёй шлях у ЕС. Бо, маўляў, роля гэтай краіны сёння — быць буферам паміж Расіяй і Еўрасаюзам.
Што насамрэч стала прычынай паглыбленай увагі з боку Службы знешняй выведкі Украіны да сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі з краінамі ЕС? Ці існуе верагоднасць нападу Расіі на краіны ЕС праз Сувалкскі калідор і ці варта па прыкладзе Дональда Туска сур’ёзна ставіцца да прагнозаў генерала NATO Алекса Грынкевіча? Як у ролі буферный краіны Орбан хацеў бы выкарыстоўваць Украіну, а Пуцін выкарыстоўвае — Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украіскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.