Брытанскі піяршчык плануе зарабіць у Беларусі мільёны долараў

Мільёны долараў плануе зарабіць за некалькі гадоў на паляпшэнні іміджу Беларусі і яго кіраўніцтва ў вачах сусветнай супольнасці брытанскі прадстаўнік PR-індустрыі Цімаці Бэл. У інтэрв'ю Moscow Times ён прызнаўся, што Аляксандр Лукашэнка "хоча, каб яго краіну разумелі, а яго поспехі лепш заўважалі". Аказваецца, Лукашэнка не бачыць прычынаў, якія маглі перашкодзіць Беларусі адначасова быць сябрам Захаду і Расіі.

У той жа час брытанец нічога не сказаў пра тое, якія метады ён будзе ўжываць для рэкламы новага вобразу Аляксандра Лукашэнкі і Беларусі.

Нагадаем, Цімаці Бэл нядаўна сустракаўся ў Мінску з кіраўніком Беларусі. Падчас яе і была дасягнутая дамоўленасць пра супрацоўніцтва. Раней паслугамі брытанца карысталіся расійскі алігарх Барыс Беразоўскі, урад Саудаўскай Аравіі і экс-прэм'ер Таіланда Таксін Чынават, нагадвае "Хартыя-97".