Больш за 900 беларусаў, якія працавалі нелегальна, злавілі ў Польшчы летась

Праца, ілюстрацыйнае фота

Праца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

За 2024 год памежная служба Польшчы выявіла 10 689 замежнікаў, якія нелегальна працавалі ці займаліся гаспадарчай дзейнасцю ў краіне. Гэта на 7% больш, чым у 2023 годзе.

Сярод выяўленых замежнікаў, як заўважыла выданне MOST, былі 902 беларусы. Гэта крыху больш, чым у 2023-м — тады памежнікі выявілі 864 беларусаў, якія працавалі нелегальна.

Часцей за ўсё памежнікі лавілі на нелегальнай працы грамадзян Украіны (4576 выпадкаў), Грузіі (1122), Калумбіі (1082). Прычым колькасць украінцаў у ценявой сферы занятасці за апошні год паменшала на 26%, а вось колькасць калумбійцаў, злоўленых на тым жа, вырасла ў 5,3 раза.

Нелегальная занятасць расце пераважна за кошт выхадцаў з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Акрамя калумбійцаў у гэтай сферы заўважныя грамадзяне Інданезіі, Індыі, Філіпін, Непала, Зімбабвэ, Кеніі, Нігерыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.